Знайсці
19.08.2019 / 16:527РусŁacБел

У старадаўнім касцёле ў Мсціславе абвалілася частка аварыйнай сцяны і апошняя калона

«Сёння абвалілі частку аварыйнай сцяны, а ў пятніцу абрынулася апошняя калона. Цяпер касцёл езуітаў выглядае так з боку ўнутранага панадворка», — напісаў у сваім Instagram блогер Дзяніс Касцюкевіч.

Езуіцкі касцёл архангела Міхаіла ў Мсціславе — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Храм пачаў разбурацца даўно. Улетку 2017 калона і аркі са скляпеннем, якія яна трымала, абрынуліся з-за таго, што няма даху. Праз 2 месяцы развалілася частка сцяны. Будынак экстрана абгарадзілі. У суседняй школе мастацтваў спынілі заняткі.

Грамадскія актывісты і журналісты заклікалі ўлады захаваць гістарычную спадчыну. Міністэрства культуры Беларусі падрыхтавала пералік першачарговых мер. Пачаўся збор сродкаў і практычна «выратавальная аперацыя» на аб'екце.

У сакавіку гэтага года тэлеканал «Беларусь 1» паведамляў, што спыніць разбурэнне помніка архітэктуры дапаможа «ўнікальны будаўнічы праект» — у будынку з'явіцца металічная апора. Такую тэхналогію паспяхова апрабавалі на аднаўленні некалькіх храмаў Беларусі. У сюжэце сцвярджалася, што мантаж гэтай апоры ўжо пачаўся. Яна будзе падтрымліваць апорныя канструкцыі будынка.

На месцы абвальвання калоны ў прасценку хацелі ўсталяваць ўзмацненне за кошт металічных стоек, а новую калону апрануць у бетон.

Вось што тады казаў Віталь Шматаў, намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама: «Работы на аб'екце працягваюцца. Я думаю, у найбліжэйшыя некалькі месяцаў скончацца працы па зняцці аварыйнасці, і далей будуць працягвацца работы па кансервацыі аб'екта. Каб у найбліжэйшы час можна было пусціць дзяцей у найбліжэйшыя будынкі. А таксама турысты, каб маглі падысці да будынка, паглядзець».

У чэрвені стала вядома, што на выратаванне касцёла ў другім квартале бягучага года вылучылі 550 тысяч рублёў з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў і аднаго з фондаў прэзідэнта.

horki.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера