Даслаць навіну
Знайсці
0
Скураныя крылы / адказаць
19.08.2019 / 18:44
Цана- сабекошт=страты. Ёсць і такая формула.

0
Казік / адказаць
19.08.2019 / 19:32
дзякуй!
0
Axel Justas / адказаць
19.08.2019 / 20:21
Скураныя крылы, ну гэта ў лукашэнкаўскай эканоміке так. Яна, як вядома, за цывілізаваным светам не ідзе :-)
3
Алег80 / адказаць
19.08.2019 / 20:41
Нейкая блытаніна ў аўтара з коштам-сабекоштам. Сабекошт - тое, у што абышоўся тавар прадаўцу. А кошт для пакупніка - сінонім цаны: кошт=цана. Успомнім наша: "якім коштам?" або польскае "ile kosztuje".
0
Bac'ka Ihara / адказаць
19.08.2019 / 21:51
Хто гэтага ня ведаў, павінен ні НН чытаць, а эканамічную тэорыю.
2
NavuchencaBK / адказаць
19.08.2019 / 21:57
Пачынаць трэ з пачатку арцікула: падняў ці ўзьняў пытаньне адзін з карыстальнікаў фэйсбуку, у адной з моўных суполак?
0
Алесь / адказаць
19.08.2019 / 23:58
Па першай частцы зацот, згодны. Даход і прыбытак цалкам розныя эканамічныя паняцці.
А па другой частцы - не. І цана і кошт - гэта адно і тое ж. Тое што ў слове сабекошт фігуруе корань "кошт", не значыць, што сабекошт гэта кошт і што кошт азначае выдаткі на стварэнне якогась прадукта ці паслугі. Гэтак сама і ў рускай мове "цена" і  "стоимость" - абсалютныя сінонімы. Тут, праўда, можа падмешвацца полісемія (шматзначнасць слова). Напрыклад, пад словам кошт аўтар (спікер) можа мець на ўвазе тое, ў ва што яму абышоўся прадукт ці паслуга. У такім выпадку кошт сапраўды будзе сінонімам сабекошту. Але такія рэчы ўжо трэба разумець з кантэксту.
0
Цікаўны / адказаць
20.08.2019 / 00:21
То бок, па вашаму, кошт і сабекошт абсалютна тоесныя паняцці?
0
a.hto.tam.idze / адказаць
20.08.2019 / 08:54
Алег80, Кошт - стоимость; цана - цена
0
Skarbnik / адказаць
20.08.2019 / 12:03
Як прафесійны эканаміст мушу зазначыць, што ананімны аўтар рубрыкі ў першым выпадку мае рацыю, а ў другім – не. Даход – гэта тая грашовая сума, што даходзіць да прадаўца пасля продажу тавару пэўным коштам, то бок усё, што ён утаргаваў. Прыбытак – гэта тое, што прыбывае: даход мінус выдаткі ды падаткі. У другім пытанні аўтар трохі заблытаўся. Напраўду ў нашай мове словы “кошт” і “цана” з’яўляюцца часткова сінонімамі ў значэнні “грашовае выяўленне вартасці тавару”. Калі мы кажам: “Тавар каштуе 5 €”, то маем на ўвазе, што тавар мае кошт або цану 5 €. Калі мы заплацім, то гэтая сума  стане нашымі выдаткамі. Слова “цана” шырэйшае ў сваім значэнні як плата за штосьці (не толькі грашовая), напрыклад, цана перамогі.
0
Скураныя крылы / адказаць
20.08.2019 / 12:16
Крыху заблыталі пытанне, бо не сказалі пра вартасць.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера