Знайсці
19.08.2019 / 15:225РусŁacБел

Расійскі легіянер-хакеіст у Лідзе выпіў і збіў вартаўніка

Хакеіст беларускай «Ліды», імя якога не называецца, ўчыніў пагром у будынку клуба і атакаваў вартаўніка. Пра гэта паведамляе «Лідская газета».

У выніку 22-гадовы форвард быў асуджаны за хуліганства. Ён аштрафаваны на 2550 рублёў.

Адбылося наступнае. Частка гульцоў каманды, аплачваючы самастойна, пражывала ў пакоях адпачынку ў адміністрацыйным будынку стадыёна «Старт». Іншыя здымалі кватэры ў жылым сектары. Сярод такіх быў і фігурант справы. Аднак перад самым завяршэннем чэмпіянатс ён з'ехаў з кватэры і на некалькі дзён перасяліўся ў адміністрацыйны будынак.

На трэція суткі вырашыў прагуляцца па горадзе. Гасцініца да таго часу ўжо была зачынена, але вартаўнік выпусціў пастаяльца. У начным клубе малады чалавек прасядзеў гадзіны дзве, выпіў дзве шклянкі джыну са спрайтам і, нягледзячы на ​​холад і дробны дождж, пешшу адправіўся назад.

Каля брамы стадыёна хлопец апынуўся а трэцяй ночы. Некалькі разоў пагрукаў, думаючы, што вартаўнік пачуе і ўпусціць на тэрыторыю. Затым пералез цераз вароты, падышоў да ўваходных дзвярэй гасцініцы і забарабаніў кулаком у дзверы. Адказу не было. Са злосці ўдарыў па іх нагой. Ад удару ніжняя частка шклопакета адляцела.

Хакеіст прасунуў у праём руку, адкрыў замок і апынуўся ў тамбуры. Яму чамусьці здалося, што і другія дзверы зачыненыя на ключ (адкрываліся ў іншы бок). Ад злосці пачаў трэсці чарговую перашкоду.

І тут убачыў вартаўніка. Той хуткім крокам накіроўваўся да месца здарэння. Тут ён і трапіў пад гарачую руку спартсмена.

Малады чалавек, нічога не кажучы, ударыў вартаўніка кулаком у твар. У таго разламаліся акуляры, а сам ён не выстаяў на нагах і паваліўся а спіну. Мікалай кінуўся да ахвяры, схапіў за кофту, прымяніў сілавы прыём, прыўзняў за швэдар і пацягнуў па падлозе, пры гэтым некалькі разоў ударыўся вартаўніка.

«Там людзі мокнуць», — сказаў хакеіст.

Працверазеўшы малады чалавек усвядоміў сваю віну. Прызнаў яе і ў ходзе следства па крымінальнай справе і падчас судовага паседжання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера