Знайсці
19.08.2019 / 14:269РусŁacБел

Мядзведзь упадабаў грушы вяскоўкі і стаў лазіць у яе агарод

Мядзведзь стаў наведвацца ў агарод жыхаркі вёскі Кульнёва Расонскага раёна, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Калыска.

Першы візіт адбыўся ў ноч на 18 жніўня. Паламаныя галіны дрэва і значна паменелы ўраджай груш прымусіў жанчыну раніцай звярнуцца з заявай у міліцыю.

«Асоба» зламысніка была раскрытая ў той жа дзень - каля 17.00 мядзведзь ізноў прыйшоў на падворак. Жанчына, якая знаходзілася ў гэты час дома, напалохала звера крыкамі і паведаміла ў міліцыю.

Да справы падключыліся таксама мясцовыя егеры. Мядзведзь пакуль не знойдзены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930