Знайсці
19.08.2019 / 12:3718РусŁacБел

Галоўным ідэалогам краіны стаў 40-гадовы журналіст з Магілёва

Фота Khotimsk.by.

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі і СМІ прызначаны 40-гадовы магілёвец Андрэй Кунцэвіч. Раней ён працаваў намеснікам старшыні Магілеўскага аблвыканкама.

«Павінен сказаць, што з карабля на баль. Часу для раскачкі няма. Бо перадвыбарная кампанія — гэта і вялікая ідэалагічная работа. А вам прыйдзецца займацца перш за ўсё комплексам ідэалагічнай працы, пачынаючы ад журналістыкі і заканчваючы, проста скажу, лекцыямі ў ВНУ, — адзначыў Лукашэнка. — Гэта самае слабое месца нашых дзяржаўных служачых — сустракацца з моладдзю, распавядаць ім пра тую палітыку, якая праводзіцца ў дзяржаве. Бо наша моладзь, у інтэрнэце якая сядзіць, не заўсёды прачытае аб гэтай палітыцы. А калі і прачытаюць, то часцяком ўсё навыварат перакулена, — расказаў яму Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА. —

Інтэрнэт — гэта таксама будзе сфера ў нейкай ступені вашай адказнасці. І не з пункту гледжання ўсё зачыніць і забараніць.

А выкласці пазіцыю ўлады, пазіцыю прэзідэнта. Пакуль больш за ўсё гэтым займаецца прэзідэнт. Ён і будзе займацца гэтымі пытаннямі, але і пэўныя службовыя асобы, у тым ліку вы, а таксама кіраўнік Адміністрацыі. Перш за ўсё вы ўдваіх павінны будзеце гэтым займацца — працаваць з людзьмі».

Андрэй Кунцэвіч

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Магілёве. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2002) і Акадэмію кіравання (2007).

Працаваў загадчыкам аддзела лістоў бялыніцкай раёнкі «Зара над Друццю», пасля рэдактарам гэтай газеты.

У 2009—2011 — намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, у 2011—2013 — начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама.

У 2013—2016 — намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама, у 2016—2017 год — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Са студзеня 2017 года працаваў намеснікам старшыні Магілеўскага аблвыканкама.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера