Знайсці
19.08.2019 / 12:231РусŁacБел

Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў у тры раёны Магілёўскай вобласці

Кіраваць Бялыніцкім райвыканкамам будзе Васіль Захаранка, зараз ён старшынюе ў Клімавіцкім райсавеце дэпутатаў. Першы намеснік гендырэктара Аграмашсэрвіса Мікалай Сцяпанаў узгоднены на пасаду старшыні Дрыбінскага райвыканкама. Аляксандр Яфімчык, выканаўчы дырэктар па вытворчасці і сельскай гаспадарцы прадпрыемства «Магілёўскае насенне траў», узначаліць Чавускі райвыканкам, піша БелТА

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўным напрамкам гаспадарчай дзейнасці ў гэтых раёнах з'яўляецца сельская гаспадарка, і яму трэба будзе надаваць асаблівую ўвагу.

Акрамя таго, новым старшыням райвыканкамаў неабходна пагрузіцца ў пытанні эканомікі, вывучыць асаблівасці прамысловасці ў сваіх раёнах і нават заняцца ідэалогіяй — комплекс пытанняў вельмі шырокі. «Будзе няпроста, паколькі вы на перадавой, тварам да твару з людзьмі. І штодзень вам трэба даказваць ім сваю кампетэнтнасць, што вы не дарма прыехалі ў гэты раён, — сказаў ён. — Мы выпакутавалі шляхі вырашэння праблемных пытанняў. Гэта вялікая справа, калі ты не проста ведаеш, што трэба рабіць, але ведаеш, як трэба рабіць».

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў гэтых раёнах ёсць некалькі стратных гаспадарак — з імі неабходна працаваць у першую чаргу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930