Знайсці
19.08.2019 / 09:324РусŁacБел

У Мінску нібыта «замініравалі» некалькі гатэляў, вакзал і аэрапорт

Напачатку а восьмай раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкама паступілі паведамленні ад персаналу гасцініц «Беларусь» і «Гарні», што на Інтэрнацыянальнай.

У абодвух выпадках на электронную пошту прыйшло паведамленне ад невядомага пра нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў названых гасцініцах.

Неадкладна выбылі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы, іншыя службы. У цяперашні час праводзіцца абследаванне будынкаў на прадмет наяўнасці небяспечных рэчываў. Праведзена эвакуацыя персаналу.

Затым стала вядома таксама пра «мініраванне» гатэляў «Вікторыя», «Юбілейная», а таксама аэрапорта і чыгуначнага вакзала. 

Каля 13:00 афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава паведаміла аб завяршэнні абследавання пяці мінскіх гасцініц, Нацыянальнага аэрапорта, сталічнага і абласных чыгуначных вакзалаў. Небяспечных прадметаў выяўлена не было. Праваахоўнікі вызначаюць асобу зламысніка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930