Знайсці
18.08.2019 / 19:553РусŁacБел

Мінск увайшоў у сусветны рэйтынг лепшых студэнцкіх гарадоў. Праўда, заняў апошняе месца

Фота Надзеі Бужан

Мінск увайшоў у сусветны рэйтынг лепшых гарадоў для студэнтаў па версіі кампаніі QS Quacquarelli Symonds.

Пры складанні рэйтынгу гарадоў ўлічваліся рэйтынгі універсітэтаў, якія знаходзяцца ў горадзе, інтэрнацыянальнай разнастайнасці студэнтаў, рэйтынгу самога горада, актыўнасці працадаўцаў, даступнасці навучання і меркаванні выпускнікоў. Мінск аказаўся на апошнім, 120-м месцы, але ўсё ж такі ўвайшоў у лік лепшых студэнцкіх гарадоў свету.

У першай дзесятцы Лондан, Токіа, Мельбурн, Мюнхен, Берлін, Манрэаль, Парыж, Цюрых, Сідней, Сеул.

Вось як размясціліся ў спісе універсітэцкія цэнтры суседніх з Беларуссю дзяржаў: Масква — 34, Прага — 35, Варшава — 51, Брно — 60, Санкт-Пецярбург — 66, Томск — 73, Новасібірск — 92, Вільня — 95, Кракаў — 104, Рыга — 110, Кіеў — 118.

У рэйтынг «Best student cities» ўключаная наступная характарыстыка Мінска, якая тлумачыць яго ўключэнне ў рэйтынг:

«Хоць Мінск, магчыма, не першы горад, які прыходзіць на памяць, калі вы думаеце аб навучанні за мяжой, аднак як сталіца Беларусі ён можа прапанаваць шмат чаго. Гэты маляўнічы горад, размешчаны на рэках Свіслач і Няміга, з'яўляецца фінансавым, гандлёвым і транспартным вузлом Рэспублікі Беларусь. Маючы гэта на ўвазе, лёгка зразумець, чаму горад дасягае самага высокага рэйтынгу па паказчыку актыўнасці працадаўцаў, займаючы 84-е месца ў свеце ў цэлым, што сведчыць аб тым, што выпускнікі ВНУ Мінска карыстаюцца вялікім попытам у працадаўцаў.

У Мінску знаходзяцца два універсітэты, якія ўвайшлі ў QS World University Rankings (рэйтынг лепшых універсітэтаў планеты) — БДУ і БНТУ».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930