Знайсці
18.08.2019 / 16:469РусŁacБел

У Расіі падлетак-выдатнік забіў сякерай сваю сям'ю

У сяле Патрыкеева Ульянаўскай вобласці знайшлі целы пяці чалавек, забітых сякерай. Усе яны былі членамі адной сям'і.

ulyanovsk.sledcom.ru

У забойстве падазраецца 16-гадовы юнак, яго цела знойдзена недалёка ад месца злачынства.

«Каля 11 гадзін 18 жніўня ў адным з дамоў сяла Патрыкеева Базарнасызганскага раёна з прыкметамі гвалтоўнай смерці знойдзеныя целы 66-гадовага мужчыны, жанчын 69- і 42-х гадоў, а таксама двух малалетніх дзяцей 4-х гадоў. Усе з'яўляліся членамі адной сям'і.

Пасля каля вышкі сотавай сувязі, размешчанай паблізу сяла, было знойдзена цела 16-гадовага маладога чалавека, які з'яўляўся сваяком загінулых.

Паводле адной з версій следства, падлетак забіў членаў сваёй сям'і, пасля чаго скочыў з вышкі сотавай сувязі», — гаворыцца ў паведамленні СК Ульянаўскай вобласці.

Суразмоўца ТАСС, у сваю чаргу, паведаміў, што малады чалавек таксама пакінуў перадсмяротную запіску. У ёй ён распавёў, што вырашыў скончыць жыццё самагубствам і перажываў, што сваякі будуць яго аплакваць. «Для таго, каб у іх не было негатыўных эмоцый, ён вырашае забраць родных з сабой», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Прадстаўнік пракуратуры Ульянаўскай вобласці дапусціў, што падлетак быў хворы на шызафрэнію. Сёлета, удакладняе ТАСС, скончыў 10-ы клас. З боку школы характарызаваўся станоўча, выдатна вучыўся.

Як удакладніў ТАСС намеснік губернатара Ульянаўскай вобласці Сяргей Люлькоў, падлетак прыходзіўся унукам забітым пажылым мужчыну і жанчыне. Паводле папярэдніх звестак, 42-гадовая жанчына была яго маці, а двое малалетніх дзяцей былі ў яе ад іншага шлюбу.

«Сям'я была шчаслівай, але малазабяспечанай», — сказаў ён. Маці, па яго словах, хварэла і нідзе не працавала.

Па факце здарэння заведзена крымінальная справа — забойства дзвюх і больш асоб, у тым ліку малалетняга.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера