Знайсці
18.08.2019 / 10:32РусŁacБел

Ювелірную краму «Яхант» ў Мінску рабавалі ўжо чатыры разы. Што вядома пра папярэднія напады

У суботу, 17 жніўня, быў учынены чацвёрты па ліку напад на ювелірную краму «Яхант».

Распылілі газ, звязалі рукі: дзёрзкі налёт на ювелірную краму ў цэнтры Мінска

Што вядома пра папярэднія рабаванні? Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фото СК

— Першая спроба рабавання была яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя, але тады злачынцы не змаглі давесці свой намер да канца, — узгадвае ветэран мінскай міліцыі Віктар Пякарскі. — У сярэдзіне 80-х «Яхант» усё ж такі абрабавалі, прычым сярод белага дня, але злачынцаў аператыўна затрымалі па прыкметах, якія добра запомнілі прадаўцы крамы.

Прыблізна па такім жа сцэнары развіваліся падзеі і ў канцы 90-х: працоўны дзень быў у самым разгары, калі ў ювелірную краму зайшлі два мужчыны ў чорных масках і са зброяй у руках.

— У краме «Яхант» спрацавала трывожная сігналізацыя, і я неадкладна накіраваў туды групу затрымання, — распавядае Юрый Мяцельскі, які ў тыя гады быў аператыўным дзяжурным АДС Цэнтральнага РАУС і кіраваў усімі міліцэйскімі нарадамі ў раёне. — Аднак рабаўнікі спрацавалі настолькі хутка і зладжана, што па гарачых слядах іх затрымаць не ўдалося. Вуліца Кісялёва ў той час была ціхай і нешматлюднай, і злачынцы гэтым скарысталіся.

Памятаю, сума шкоды тады была вельмі вялікая.

Рабаўнікоў знайшлі ў Падмаскоўі толькі праз некалькі гадоў. Імі былі двое раней судзімых расейцаў. За злачынства яны адказалі перад судом.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930