Знайсці
04.05.2022 / 17:311РусŁacБел

Дыетолагі назвалі найлепшы прадукт для людзей з павышаным ціскам

Брытанскія дыетолагі назвалі сыр мацарэла найлепшым прадуктам для людзей з высокім крывяным ціскам. Пра гэта паведамляе Express.

Фота: pixabay.com

Эксперты адзначаюць, што малочныя прадукты карысныя, бо багатыя на кальцый, аднак у многіх з іх — павышанае ўтрыманне тлушчу, а некаторыя сыры ўтрымліваюць занадта многа солі. Па словах дыетолагаў, сыр мацарэла лічыцца адным з найлепшых варыянтаў, бо ў ім солі і тлушчу мала.

Гіпертонікам варта ўключыць у рацыён і іншыя гатункі белага сыру, такія, як фета і казіны сыр. Акрамя таго, зніжае артэрыяльны ціск нятлусты тварог.

Раней дыетолагі назвалі сыр з цвіллю самым небяспечным.

Адзначалася, што ў такіх сырах, як ракфор, дарблю, гарганзола, камамбер і бры, утрымліваюцца бактэрыя, якія могуць справакаваць развіццё інфекцыйнага захворвання — лістэрыёзу. Сыр з цвіллю не варта ўжываць дзецям, цяжарным жанчынам і тым, якія кормяць грудзьмі, а таксама людзям з захворваннямі сістэмы стрававання, заявілі эксперты.

Найбольш каштоўная рыба — не чырвоная. Якая карыснейшая для здароўя? 

Пра інфаркт па пунктах. Вы павінны гэта ведаць, каб здолець выратаваць блізкага

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930