Знайсці
17.08.2019 / 13:473РусŁacБел

У адэскай гасцініцы, дзе загінулі восем чалавек, начавалі 14 беларусаў

Odessa online

Пажар у гасцініцы «Токіа Стар» у Адэсе адбыўся ў ноч на 17 жніўня. У выніку пажару загінулі 8 чалавек, яшчэ 10 пацярпелі, піша РБК-Украіна.

Па дадзеных паліцыі, на момант пажару ў гасцініцы знаходзілася 200 чалавек, у тым ліку 29 замежнікаў: 14 грамадзян Беларусі, пяць Францыі, па двое грамадзян Турцыі і ЗША, грамадзяне Малдовы, Польшчы, Германіі і г.д.

Па дадзеных праваахоўнікаў, асноўнай версіяй пажару ў Адэсе з'яўляецца кароткае замыканне ў электрашчытавой побач з пральняй. Акрамя таго, разглядаецца яшчэ дзве магчымыя версіі: наўмысны падпал з мэтай утойвання забойства і неасцярожнае абыходжанне з агнём наведвальнікамі гатэля.

На гэты момант устаноўлены імёны ўсіх пацярпелых, апазнанне загінулых яшчэ мае быць.

«Токіа Стар» — адзін з самых бюджэтных гатэляў Адэсы, ён размешчаны побач з вакзалам у адным з будынкаў былога трамвайнага дэпо. Некаторыя нумары ў ім без вокнаў.

 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера