Знайсці
17.08.2019 / 10:0110РусŁacБел

Здавацца не хацеў, на папераджальныя стрэлы не рэагаваў. У Брэсце 18-гадовы ўначы граміў сякерай гіпермаркет

Здарэнне адбылося ў 00:30. 18-гадовы берасцеец, разбіўшы сякерай шкляныя дзверы крамы, увайшоў у памяшканне, дзе па дарозе стаў граміць вітрыны гандлёвых павільёнаў, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-служба міліцыі.

Спрацавала ахоўная сігналізацыя. Да месца здарэння выехала група затрымання аддзела Дэпартамента аховы.

На неаднаразовыя патрабаванні міліцыі кінуць сякеру і добраахвотна здацца малады чалавек не рэагаваў і працягваў рухацца на праваахоўнікаў.

Супрацоўнікі міліцыі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля чаго хлопец спалохаўся і спыніўся. Праваахоўнікі затрымалі хулігана.

Заведзена крымінальная справа, хлопцу пагражае да трох гадоў за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930