Даслаць навіну
Знайсці
16.08.2019 / 21:57 2

«Брокеры» выманілі ў жыхаркі Мінскага раёна $50 тысяч

У 49-гадовай жыхаркі Мінскага раёна выманілі 50 тысяч даляраў праз інтэрнэт, паведамляе міліцыя.

Павялічыць выяву

Па словах пацярпелай, калі яна шукала «падпрацоўку» ў інтэрнэце, ёй у інтэрнэце прыйшло апавяшчэнне аб магчымасці хуткага заробку. Яна неадкладна звязалася з рэкламадаўцам і ў ходзе гутаркі з ім даведалася, што ёй трэба пералічыць на пэўны электронны рахунак 250 даляраў. У гэты ж дзень пацярпелая пералічыла грошы на ўказаны электронны рахунак. Пасля гэтага махляр стварыў ёй у інтэрнэце рахунак, з дапамогай якога пацярпелая пастаянна падтрымлівала сувязь з так званым «брокерам».

Праз некаторы час у акаўнце пацярпелай з'явілася інфармацыя, што яна атрымала прыбытак, які ў некалькі разоў перавышае суму, якую яна залічыла раней. Жанчына звязалася з «брокерам», які курыраваў яе дзейнасць, каб вывесці частку даходу на рэальны банкаўскі рахунак. Аднак пацярпелай паведамілі, што неабходна заплаціць яшчэ 300 даляраў за паслугі брокера і 500 даляраў за паслугі банка. Пасля таго як заяўніца зноў пералічыла грошы, «брокер» ёй паведаміў пра тое, што заробленую суму ў найбліжэйшы час перавесці немагчыма, бо ўзнікла «невялікая праблема» з банкам. У сувязі з гэтым для далейшага супрацоўніцтва «брокер» ёй прапанаваў паўтарыць аперацыю. Але сваіх грашовых сродкаў пацярпелая так і не дачакалася.

Неўзабаве жыхарцы Мінскага раёна патэлефанаваў іншы «брокер» з той жа «канторы» і прапанаваў буйную здзелку, у якой удзельнічаюць больш за 150 чалавек, і кожны з іх ўкладвае па 10 тысяч даляраў. Заяўніца адмовілася ўдзельнічаць у пагадненні. Тады з ёй звязаліся з нібыта нямецкага банка і сказалі, што на яе імя прыйшло 150 тысяч даляраў. Аднак для атрымання гэтай сумы неабходна перадаць дакументы. «Брокер» паведаміў, што такія дакументы каштуюць каля 13 тысяч даляраў, аднак ёй, як добраму кліенту, зробяць за 7 тысяч даляраў.

У выніку пад рознымі выдуманымі прычынамі — аплата падаткаў, аплата камісіі і збораў банкаўскіх арганізацый, аплата за дакументы, памылкі брокераў і гэтак далей — ашуканцы выцягнулі ў пацярпелай больш за 50 тысяч даляраў.

NN.by

0
БРСМ / адказаць
17.08.2019 / 06:10
Няма мазгоў - лічы калека...
0
vovik21.12 / адказаць
17.08.2019 / 22:31
Зачем с возможностью выкинуть 50 штук зелёных, работу искать?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30