Даслаць навіну
Знайсці
17.08.2019 / 00:50 10

З Ліцэя БДУ сыходзіць Макар Шніп — адзін з самых нефармальных дырэктараў краіны

З Ліцэя БДУ сыходзіць дырэктар Макар Шніп. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Макара Шніпа высока цанілі як навучэнцы, так і педагогі. Пры ім Ліцэй БДУ трымаў найвышэйшы ўзровень адукацыі, яго выпускнікі здабывалі шматлікія ўзнагароды нацыянальных і міжнародных алімпіяд.

Пры гэтым яго вылучаў нефармальны, на роўных, стыль камунікацыі з навучэнцамі. Напрыклад, на выхадных ён нярэдка гуляў з ліцэістамі ў баскетбол. Некалькі былых і цяперашніх навучэнцаў расказалі «Нашай Ніве», што дырэктар карыстаўся вялікім аўтарытэтам.

Шніп пакуль не раскрывае, куды ён пераходзіць працаваць і з чым звязаны сыход.

Вось якімі фотамі ён суправадзіў паведамленне ў фэйсбуку пра свой сыход:

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

* * *

Макар Шніп нарадзіўся ў 1981 г. У 1998 г. скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2003 г., атрымаўшы дыплом з адзнакай. З 2003 па 2007 г. навучаўся ў аспірантуры БДУ. У 2010 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Унутрыпалітычны канфлікт 1508 г.у Вялікім княстве Літоўскім ў кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе» (навуковы кіраўнік — П.А. Лойка). У 2003—2005 гг. і 2007—2008 гг. працаваў у якасці сумяшчальніка выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. З 2007 г. — на пасадзе намесніка дырэктара Ліцэя БДУ па выхаваўчай рабоце. У 2014 г. прызначаны дырэктарам ліцэя.

NN.by

2
вусцішны троль / адказаць
17.08.2019 / 10:40
Цяпер камуніст Карпенка прызначыць чырвонага дырэктара
0
меркаванне / адказаць
17.08.2019 / 10:42
11428, будзя, як у "Сабачым сэрцы": "прапаў дом...". І туды дабраліся...
7
Вольга Цярэшчанка / адказаць
17.08.2019 / 21:37
Вольга Цярэшчанка,
На жаль, я памылілася ў сваім каменце (друкавала са смартфона ў дарозе) і напісала лухту,а павінна было быць так: "Самы нефармальны дырэктар у краіне ў галіне адукацыі- гэта Уладзімір Колас,дырэктар гуманітарнага ліцэя. Гонар МАЁЙ Беларусі  і сапраўднай адукацыі,за якую не сорамна ў свеце."

https://nn.by/?c=ar&i=235669

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31