Даслаць навіну
Знайсці
16.08.2019 / 16:08 6

Памёр першы рэктар Полацкага ўніверсітэта Эрнст Бабенка

Яму быў 81 год.

Павялічыць выяву

Фота Полацкага ўніверсітэта

15 жніўня памёр прафесар Эрнст Міхайлавіч Бабенка — першы рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута і Полацкага дзяржуніверсітэта.

Развітанне пройдзе ў суботу ў вучэбна-лабараторным корпусе ПДУ ў Міжрэччы з 10.00 да 12.00, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Эрнст Бабенка нарадзіўся 21 кастрычніка 1937 года ў Плешчаніцах. Скончыў школу ў Маладзечне, затым Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут.

У 1968—1970 — старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры Наваполацкага філіяла Беларускага тэхналагічнага інстытута, затым дырэктар. У 1974—1976 гг. — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута, затым быў дырэктарам Інстытута электроднай прамысловасці Міністэрства каляровай металургіі СССР, намеснікам гендырэктара па навуцы і новай тэхніцы Усесаюзнага аб'яднання «Саюзвуглярод» Міністэрства каляровай металургіі.

З пачаткам перабудовы вярнуўся ў Наваполацк, быў рэктарам Наваполацкага політэхнічнага інстытута, а пасля яго пераўтварэння ўзначальваў у 1993-2003 гадах Полацкі дзяржаўны універсітэт.

Дзякуючы намаганням Бабенкі ў 2003 годзе Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту быў перададзены комплекс будынкаў Полацкага езуіцкага калегіума. У 2003—2016 — прафесар кафедры хіміі і тэхналогіі перапрацоўкі нафты і газу ПДУ.

NN.by

0
Александр / адказаць
16.08.2019 / 18:25
Хорошие были мужики.И Бабенко( с ним началась моя учеба в филиале),и со Шведом при НПИ.Вечная память! 
0
Degen1103 / адказаць
16.08.2019 / 22:01
Э.М. Бабенка будаваў Універсітэт з вялікай літары, як установу трансляцыі эўрапейскага культурнага кода. Ён неаднаразова рытарычна запытваў: а якім быў бы Наваполацк без універсітэта? - Звычайным працоўным пасёлкам, спальным прыдаткам да нафтаперапрацоўкі. Вялікую справу зрабіў Эрнест Міхайлавіч, дзякуй яму вялікі за працу на будучыню Беларусі!
0
Броўка / адказаць
17.08.2019 / 00:59
Зямля пухам і сьветлая памяць, Эрнст Міхайлавіч... Дзякуй Вам за шчырасьць і працу для Беларусі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31