Знайсці
16.08.2019 / 11:0116РусŁacБел

«Гэта абуральнае злачынства. За гэта адкажуць усе» — Лукашэнка паабяцаў жорсткія меры за масавы падзеж жывёлы

president.gov.by

Па выніках года ў Беларусі разбяруцца з прычынамі падзяжу жывёлы ў гаспадарках краіны. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы ТАА «Шапчыцы-агра» падчас рабочай паездкі ў Старадарожскі раён, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што па выніках года будзе падлічана, колькі загінула жывёлы ў кожнай вобласці і ў цэлым па краіне.

«За гэта адкажуць усе. Навошта нам араць зямлю, вырабляць кармы — для дохлых кароў і быкоў ці цялятаў? Гэта нікому не трэба, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта абуральная безгаспадарлівасць, гэта проста злачынства. Па падзяжу жывёлы разборкі будуць вельмі жорсткія».

Як паведаміў памочнік прэзідэнта Аляксандр Косінец, у мінулым годзе ў Мінскай вобласці загінула 19,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 102,8 тыс. галоў свіней. За першае паўгоддзе 2019-га склон буйной рагатай жывёлы ў рэгіёне склаў 10,4 тыс. галоў, свіней - 59,6 тыс. «Гэта значыць рост на 17% склону буйной рагатай жывёлы, на 24% — свінняў. Тут трэба праводзіць вельмі сур'ёзную працу», — адзначыў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера