Даслаць навіну
Знайсці
16.08.2019 / 12:32 2

На што паглядзець, калі матч года перанеслі на канец верасня? Агляд 18 тура вышэйшай лігі

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы сочым за чэмпіянатам Беларусі па футболе, які працягнуўся ў скарочаным складзе ўдзельнікаў.

Мінулы тур не сказаць, каб быў насычаным на сенсацыі, але быў багатым на галы, а лёс двух матчаў быў вырашаны ўжо ў дададзены час. Так, «Славія» вырвала нічыю ў Жодзіне, а мінскае «Дынама» — перамогу ў дэрбі з «Мінскам».

Павялічыць выяву

Футбалісты «Шахцёра» святкуюць перамогу над «Нёманам» з фанатамі. Фота: ФК «Шахцёр».

Што датычыцца галоў, то ажно сем пабачылі гомельскія аматары футболу (але наўрад ці іх гэта парадавала, бо «Гомель» прайграў «Слуцку» — 3:4), шэсць мячоў «Шахцёр» забіў «Нёману», БАТЭ разграміў «Энергетык-БДУ» — 4:1, а згаданае вышэй мінскае дэрбі скончылася з лікам 3:2.

Праз перанос гульні «Дынама-Брэст» — БАТЭ праграма 18-га тура складаецца толькі з шасці матчаў, і хацелася б спадзявацца, што яны будуць такія ж выніковыя.

«Энергетык-БДУ» — «Гомель»

Мы прагназавалі, што дасведчаны трэнерскі штаб «студэнтаў» здолее знайсці замену Уладзіславу Васільеву, але пасля пераезду казахстанца ў Брэст «Энергетык» прайграў два матчы. Становіцца трывожна за сімпатычную каманду.

Трывога ж за «Гомель» стала ўжо нашым перманентным станам. Здаецца, у Аляксея Мяркулава тытанавыя нервы, бо трываць нелюбоў заўзятараў, няўдалую камандную гульню і заставацца на працоўным месцы можа толькі чалавек кшталту Тэрмінатара.

Прагноз «НН»: Разам з трансферам Васільева знікла і галявая моц «Энергетыка». Але ў Мінск едзе «Гомель», які як даволі шмат забівае, так і прапускае яшчэ больш. Таму даволі звыклы тотал, большы за 2,5.

«Нёман» — «Іслач»

«Іслач» папярэдні тур прапускала. Каб не паніжаць гульнявы тонус, каманда Віталя Жукоўскага зладзіла спарынг з НФК (экс-«Крумкачамі»). «Ваўкі» мінімальна перамаглі і ў добрым, відаць, стане едуць у Гродна. 

Павялічыць выяву

У «таварняку» з НФК за «Іслач» дэбютаваў Аляксандр Глеб. Фота: ФК «Іслач».

Гарадзенцы, відавочна, адчуваюць куды менш станоўчыя эмоцыі — пасля вылету з Кубка «Нёман» атрымаў яшчэ і 0:6 у матчы чэмпіянату. 

Прагноз «НН»: Мяркуем, што «Іслач» пераможа.

«Славія» — «Дняпро»

  • 17.08, 16:45. Мазыр, стадыён «Юнацтва»
  • Матч першага круга — 2:1

Абедзве каманды на працягу апошніх пяці тураў не ведаюць перамог. Калі «Дняпро» пяць тураў выключна прайграе, то ў мазырчукоў становішча крыху лепшае: тры матчы скончыліся ўнічыю.

Прагноз «НН»: Няўдалыя вынікі адбіліся на месцы «Славіі» ў табліцы — мазырчукі ўжо адзінаццатыя. Магілёўцам жа трэба набіраць турнірныя балы, каб выбірацца з падвала. Таму прагназуем асцярожны матч з малой колькасцю галоў — тотал, меншы за 2,5.

«Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ»

  • 17.08, 18:45. Стадыён ФК «Мінск»
  • Матч першага круга — 1:1

Як «гараджане», так і «аўтазаводцы» згубілі балы ў канцоўках матчаў мінулага тура.

Што яшчэ яднае мінчукоў і жодзінцаў — дык гэта серыі без перамог. У «Мінска» яна склала чатыры гульні, у «Тарпеда» — на адну менш.

Прагноз «НН»: Мяркуем, што жодзінцы выйдуць вельмі зараджанымі на перамогу і змогуць яе атрымаць. Таму ставім на перамогу «Тарпеда»

«Гарадзея» — «Дынама-Мінск»

  • 18.08, 19:45. Стадыён «Гарадзея»
  • Матч першага круга — 0:1

Апошнія два сезоны «Гарадзея» і «Дынама» стабільна выйграюць па адным матчы адзін у аднаго.

У першым крузе на стадыёне «Дынама» перамаглі гаспадары. Па статыстыцы варта цяпер чакаць перамогі «Гарадзеі»?

Прагноз «НН»: Паспрабуем пайсці насуперак статыстыцы і спрагназаваць перамогу «Дынама». У параўнанні з часамі Піліпчука, каманда Гурэнкі дэманструе моцны характар і багаты на забітыя мячы футбол. І каб працягваць прэтэндаваць на медалі, у каманд кшталту «Гарадзеі» трэба перамагаць.

«Слуцк» — «Шахцёр»

  • 19.08, 18:0. Слуцк, стадыён «Гарадскі»
  • Матч першага круга — 0:1

Нельга не адзначыць, што «Слуцк», як птушка фенікс, паўстае з попелу — 10 балаў з 12 магчымых у чатырох апошніх матчах. І першая палова табліцы цяпер на адлегласці адной перамогі.

«Шахцёр» здолеў паказаць характар у гульні адказ з «Тарына» — пасля 0:5 нічыю ў Мінску можна лічыць годным вынікам. Цяпер на гарызонце толькі барацьба за чэмпіёнства. І да яе «Шахцёр», здаецца, выдатна гатовы.

Прагноз «НН»: Нягледзячы на тое што «Слуцк» у сваёй гісторыі двойчы перамагаў у «Шахцёра», случчакі звычайна дрэнна гуляюць з топавымі камандамі. Таму ставім на перамогу «Шахцёра»

У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда», ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. На гэты раз пашанцавала «Віцебску». А гульня «Дынама-Брэст» — БАТЭ адбудзецца 25 верасня.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Піліп Каваленка

4
Жвір / адказаць
16.08.2019 / 15:43
«Энергетык-БДУ» — «Гомель» -0:1
«Нёман» — «Іслач» - 1:0
«Славія» — «Дняпро» - 2:1
«Гарадзея» — «Дынама-Мінск» - 0:2
«Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ» - 1:0
«Слуцк» — «Шахцёр» - 0:3
2
Уладзімірка / адказаць
16.08.2019 / 16:27
«Энергетык-БДУ» — «Гомель»  2:2
«Нёман» — «Іслач» 1:2
«Славія» — «Дняпро» 3:1
«Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ» 1:1
«Гарадзея» — «Дынама-Мінск» 2:1
«Слуцк» — «Шахцёр» 0:2

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30