Знайсці
16.08.2019 / 10:213РусŁacБел

Лукашэнка распавёў, што галоўнага і негалоўнага падчас жніва

Лукашэнка сёння наведвае Старадарожскі раён, паведамляе БелТА.

Ён пацікавіўся, як у раёне ідзе ўборка каласавых. Яму адказалі, што засталося прыкладна 5%, у тым ліку авёс і ячмень. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэтыя культуры трэба прыбіраць у больш раннія тэрміны, чым астатнія збожжавыя, асабліва з улікам дажджлівага надвор'я.

«Авёс і ячмень, вядома, трэба было даўно прыбраць. Я спецыяльна кранаю гэтае пытанне. Я вас папярэджваў, што галоўнае — гэта стратэгія ў гэтую ўборачную кампанію. Мы ўвесь час гаворым: жніво, жніво… І журналісты (яны ж не спецыялісты) падхапілі гэта і раздулі да касмічных памераў. Гэта нават не першы, а другі этап уборкі. Першы — травы.

Другі этап — уборка збожжавых. Яна ўжо перастала быць у нас галоўнай, бо мы збожжавыя паўрэзалі, а астатняе аддалі пад кукурузу, рапс. Каласавыя ў нас — не галоўнае ва ўборцы. Да ўборцы яшчэ вялізныя плошчы бульбы, цукровых буракоў. Вось дзе яшчэ ўборка, яна толькі пачалася», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Таму я і казаў пра стратэгію, асабліва цяпер. Не чакайце, што ў нас будзе добрае надвор'е. Усё, што ў нас засталося, — 10-13%, а гэта добры хлеб. І гэты хлеб трэба ўзяць», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930