Знайсці
16.08.2019 / 10:113РусŁacБел

Ілжэміліцыянер у Віцебску прадстаўляўся супрацоўнікам і паказваў бэйдж

Малады чалавек 1988 года нараджэння ў званні старшага лейтэнанта быў звольнены з органаў у 2015 годзе па адмоўных матывах: ён сфальсіфікаваў адміністрацыйны пратакол. Аднак форму пакінуў сабе, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.

Спачатку ён пракруціў афёру з 19-гадовым хлопцам — прапанаваў яму дапамогу ў атрыманні пасведчання кіроўцы за пэўную плату. На сустрэчу прыйшоў у міліцэйскіх штанах і кашулі з пагонамі, а для пераканаўчасці прад'явіў не службовае пасведчанне, а бэйдж, які раней быў у карыстанні кожнага супрацоўніка. Віцябчук перадаў яму 600 рублёў і 100 даляраў, якія нібыта прызначаліся для экзаменацыйнай камісіі ў ДАІ.

Гэтага ж хлопца лжэміліцыянер угаварыў прадаць яму ў растэрміноўку машыну, указаўшы ў распісцы, што перадасць усю суму на працягу 3 месяцаў. Пасля зняцця аўтамабіля з уліку за два месяцы грошы так і не паступілі.

Учора аферыст быў затрыманы. Следчы камітэт пачаў дзве крымінальныя справы за падбухторванне да дачы хабару і махлярства.

Таксама вядома, што мужчына пасля звальнення з органаў міліцыі быў асуджаны за здзяйсненне злачынства па арт.211 КК (Прысваенне альбо растрата).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031