Знайсці
15.08.2019 / 21:531РусŁacБел

БАТЭ прайшоў «Сараева», далей — «Астана»

Барысаўскаму БАТЭ застаецца зрабіць адзін крок для выхаду ў групавы этап Лігі Еўропы. Сёння чэмпіён Беларусі прайшоў баснійскі «Сараева».

Фота: БелТА.

Першая гульня гэтых каманд тыдзень таму ў Босніі скончылася перамогай БАТЭ з лікам 2:1. Беларусы ўпэўнена кантралявалі ход гульні, але прапусцілі гол пасля таго, як фанаты гаспадароў сталі ўзрываць на трыбунах петарды, а суддзя нават на нейкі час выводзіў каманды з поля.

Перад гульнёй у адказ БАТЭ быў безумоўным фаварытам, але замацаваць гэты статус не дужа атрымалася. Можна сказаць, што гульня была абсалютна роўнай. На кожную атаку БАТЭ «Сараева» адказвала сваёй.

Зрэшты, да вялікіх пагрозаў справа так і не даходзіла. Некалькі разоў небяспечна біў капітан Стасевіч, цікава ў атаку пайшоў Яблонскі. Нашаму брамніку Чычкану таксама даводзілася ўступаць у гульню, але такіх момантаў, якія прынята называць «вернякамі», гледачы так і не ўбачылі.

Такі ход гульні быў безумоўна на карысць БАТЭ, бо галава пра галы павінна была балець у «Сараева». Абудзілася гульня толькі ў самай канцоўцы, калі на апошняй хвіліне гульцы пачалі бойку на броўцы. Але гэта ні на што не паўплывала. Матч так і скончыўся з лікам 0:0.

У выніку барысаўцы прайшлі ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. Наступным нашым супернікам будзе «Астана». Казахі таксама, як і БАТЭ, гулялі ў Лізе чэмпіёнаў, але саступілі там румынскаму «Клужу», таму апусціліся ў Лігу Еўропу. Аднойчы БАТЭ ўжо прайграваў «Астане», будзе шанец узяць рэванш.

Яшчэ адзін беларускі клуб — салігорскі «Шахцёр» — завяршыў выступленне ў Лізе Еўропы, згуляўшы дома ўнічыю з «Тарына» 1:1. Нагадаем, гульня ў Італіі завяршылася разгромам «Шахцёра» з лікам 0:5

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера