Знайсці
15.08.2019 / 17:50РусŁacБел

Дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы абвінаваціў Расію ў крадзяжы тэхналогій гіпергукавай зброі

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан заявіў, што Расія стварае новую гіпергукавую зброю на базе тэхналогій, скрадзеных у ЗША.

Болтана папрасілі пракаментаваць інцыдэнт пад Северадзвінскам.

Дарадца прэзідэнта ЗША заявіў, што інцыдэнт з'яўляецца прыкладам таго, як Расія вядзе работы па стварэнні сродкаў дастаўкі ядзернай зброі.

«Нешта тут відавочна пайшло не так, але гэта дэманструе, што хоць па эканоміцы Расія параўнальная з Нідэрландамі, яна ўсё яшчэ траціць дастаткова грошай на абарону, каб не толькі мадэрнізаваць свой ядзерны арсенал, але і стварыць новыя віды сродкаў дастаўкі, ракеты з гіпергукавым блокам, гіпергукавыя ракеты, шмат у чым скрадзеныя з амерыканскіх тэхналогій», — заявіў Болтан.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930