Знайсці
15.08.2019 / 17:463РусŁacБел

Пад Масквой птушкі трапілі ў турбіну самалёта: ці можа гэта здарыцца ў мінскім аэрапорце?

Сёння раніцай пасажырскі самалёт здзейсніў жорсткую пасадку пасля ўзлёту з аэрапорта Жукоўскі ў Маскве. Ніхто не пацярпеў. Прычынай стала, меркавана, траплянне птушак у рухавік лайнера. Чаму такое адбываецца? І ці можа гэта здарыцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск? Адказвае Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

— Чаму адбываюцца такія здарэнні?

— Птушкі могуць карміцца на ўзлётна-пасадачнай паласе альбо побач з ёй — на газонах. Аэрапорт можа быць пабудаваны блізка да сметніка — палігона ці іншага месца канцэнтрацыі птушак. Гэта таксама небяспечна.

Акрамя таго, цяпер адбываецца асенняя міграцыя. Чарада птушак можа апынуцца дзе заўгодна. Аднак часцей за ўсё птушкі выкарыстоўваюць вызначаныя шляхі міграцыі. Іх трэба ведаць.

— Ці можа такое адбывацца ў нас?

— Безумоўна, як і ўсюды, у нас такое можа адбыцца.

— Як прадухіліць гэтую сітуацыю? Ці ёсць звалка каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск?

— Найбліжэйшая да аэрапорт звалка ў Смалявічах. Я ведаю, што аэрапорт наймае арнітолагаў, яны вывучаюць сітуацыю, сувязі, шляхі. Арнітолагі ў аэрапорце — гэта правільнае рашэнне, якое паслужыць бяспецы людзей.

«Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера