Даслаць навіну
Знайсці
15.08.2019 / 16:10 8

«Мяне падтрымалі шмат незнаёмых людзей, Бі-бі-сі рыхтуе фільм». Аляксандра Бурыкіна расказала пра жыццё пасля споведзі

Аляксандра Бурыкіна доўгі час вымушана грала ролю ўдзячнай дачкі «бацюшкі са свастыкай» Канстанціна Бурыкіна, настаяцеля храма ў Гатаве.

Але нядаўна стала вядома, што на Бурыкіна заведзена яшчэ адна справа, за «гвалтоўныя сэксуальныя дзеянні», і ахвяра — дачка. 

У канцы чэрвеня Аляксандра дала гучнае інтэрв'ю «Нашай Ніве», у якім расказала пра жудасныя рэаліі сямейнага жыцця. 

Чытайце: «Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй

Што змянілася з таго часу? Якой была рэакцыя блізкіх на такую шчырасць? 

Павялічыць выяву

Аляксандра Бурыкіна. Фота Арцёма Гарбацэвіча

«Пакуль у мяне ўсё па-старому, — кажа Аляксандра. — Ідзе следства, таму пра справу нічога казаць не магу. Усё правяраецца. Мая мачаха пакуль яшчэ жыве з дзецьмі. Відаць, яе лёс будзе ясны пасля суда».

«У асноўным мяне падтрымлівалі, шмат незнаёмых людзей. Бо першапачаткова як?

Калі пракуратура заявіла, што заведзена справа, то, ведаеце, мне такія з'едлівыя жарты пісалі, абразы. А потым, калі я выгаварылася, то наадварот — нават знаёмыя бацькі і Вольгі [мачаха, другая жонка Бурыкіна — «НН»] выйшлі на сувязь і казалі «Які жах!».

Пакуль што я трэніруюся, сама патроху трэнірую, спрабую ўладкавацца на работу на запраўку. Адносіны з іншымі спартоўцамі-паўэрліфтарамі наладзіліся, мяне ж раней недалюблівалі, а цяпер роўна ставяцца, без касых поглядаў. Сябры мяне падтрымалі таксама», — дадала яна. 

Таксама дзяўчына кажа, што стамілася ад увагі прэссы. 

Аляксандра расказала, што Бі-Бі-Сі збіраўся здымаць фільм пра яе пакуты. Дзяўчына дала для яго інтэрв'ю, але потым адмовілася ад здымкаў у горадзе, бо «не хочацца рабіць з гэтага кіно».

Маўляў, журналісты адказалі, што нешта прыдумаюць узамен. 

Арцём Гарбацэвіч

4
Сейбіт / адказаць
15.08.2019 / 21:01
Хачу выбачыца перад Сашай за тое, што некалькі гадоў таму пісаў негатыў у каментах, калі яна тапіла за ідаялы чалвека, якога язык не паварочваецца назваць яе бацькам. Саша, даруй калі ласка! Хай цябе бароніць Бог, хай чорнае застанецца ў мінулым, а наперадзе будзе толькі добрае і поспехаў табе ў жыці!
2
maha / адказаць
15.08.2019 / 21:23
Satan, так, мне прыходзілася азнаямляцца з працай псіхолагаў з ананімнымі кліентамі. Там гэта тэма ўсплывала дастаткова часта, на жаль
2
даведка / адказаць
15.08.2019 / 23:14
Satan, у меня у самого возрастной тренер по кунг-фу  практически не вылазил из раздевалки школьниц и любил помассажировать им голенькие спинки. Они же в силу своего юного возраста даже не понимали, какие цели он тем самым преследовал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30