Знайсці
15.08.2019 / 13:3016РусŁacБел

Што пра стаўленне да Касцюшкі ў Беларусі напісала «Нью-Ёрк таймс» 

Вяселле прыехала да сядзібы Тадэвуша Касцюшкі. Фота Джэймса Гіла для «Нью-Ёрк таймс».

Тадэвуш Касцюшка — не беларускі герой. Гэтыя выказванні члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі Аляксандра Кавалені выклікалі бурныя дыскусіі. 

Прыкладна месяц таму стаўленню да Касцюшкі ў Беларусі цэлы артыкул прысвяціла ўплывовае амерыканскае выданне «Нью-Ёрк таймс». Журналісты прыехалі на радзіму Касцюшкі, у Косава, і пагаварылі з людзьмі.

Ірына Семянюк, намесніца дырэктара музея Касцюшкі ў Мерачоўшчыне, расказала, што ў 2018 годзе музей наведалі 35 тысяч чалавек. «Ён амерыканскі нацыянальны герой і польскі нацыянальны герой, але ён таксама наш герой», — кажа Семянюк.

Амерыканскае выданне адзначае, што з рэканструкцыяй сядзібы Касцюшкі Беларусі дапамог Дзярждэпартамент ЗША, які двойчы выдзяляў сродкі на будоўлю і рамонт страхі, агулам 40 тысяч даляраў. У той жа час, адзначае выданне, на помнік Касцюшку грошы сабралі беларусы краўдфандынгам. А вось педантычную рэстаўрацыю палаца Пуслоўскіх на гары побач фінансуе беларуская дзяржава. «Нью-Ёрк таймс» называе палац «дыяментам неагатычнай архітэктуры». З дзяржаўных сродкаў аплачваюць і заробкі работнікам сядзібы-музея.

Журналісты «Нью-Ёрк таймс» пабывалі і ў самім Косаве, пагаварылі з людзьмі. Кіраўнік гарвыканкама адзначыў, што дзякуючы Касцюшку ў гарадок прыязджаюць турысты і пакідаюць грошы. Беларусь, піша выданне, прываблівае «запаведнай прыродай, чыстым паветрам і незвычайна чыстымі вуліцамі». «Кіраўнік гарвыканкама, як і ўсе беларускія чыноўнікі, асабліва ганарыцца чысцінёй краіны, якая рэзка кантрастуе з брудам і беспарадкам у многіх гарадках і вёсках суседняй Расіі», — піша «Нью-Ёрк таймс».

Для Расіі Касцюшка заўсёды быў чужы, бо ён змагаўся супраць царызму і імперыі. Пакуль Беларусь была пад Расіяй, пра вялікага сына гэтай зямлі не асабліва ўзгадвалі, затое масава ўшаноўвалі расійскіх военачальнікаў і герояў, у тым ліку Суворава, які з Касцюшкам ваяваў. Але пачынаючы з 1990-х сітуацыя пачала мяняцца. Пра тое, як у Беларусі вяртаюць памяць пра знакамітага земляка, амерыканскім журналістам расказаў Леанід Несцярчук, кіраўнік Фонду Касцюшкі і былы кіраўнік аддзела культуры Брэсцкага аблвыканкама.

«Запознены касцюшкаўскі энтузіязм беларусаў раздражняе некаторых людзей у суседняй Польшчы, якія разглядаюць яго як польскі нацыянальны скарб» і не хочуць аддаваць Касцюшку беларусам, — піша «Нью-Ёрк таймс» і цытуе польскага пенсіянера, які наведваў музей. Для гэтага паляка — Касцюшка ёсць доказ таго, што гэта некалі была польская зямля.

Калі б амерыканскія журналісты прыехалі ў Беларусь пасля заяваў Кавалені і гісторыкаўАкадэміі навук, то яны б маглі напісаць, што прэтэнзіі на Касцюшку ці да Касцюшкі маюць не толькі палякі.

МБ; фоты Джэймса Гіла для «Нью-Ёрк таймс»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930