Даслаць навіну
Знайсці
15.08.2019 / 12:49 4

Што вядома пра смерць беларускіх турыстак у Грузіі

Раніцай 15 жніўня з'явілася інфармацыя пра надзвычайнае здарэнне з беларускімі турыстамі на грузінскай гары Тэтнульдзі. Загінулі дзве жанчыны, яшчэ адна атрымала траўмы, але выжыла.

Вядома, што на Тэтнульдзі выехала група турыстаў з брэсцкага клуба «Цытадэль». Яны паспяхова падняліся на вышыню, бяда здарылася падчас спуску з гары.

Кіраўнік групы дасведчаны — Сяргей Сірач. Ён быў разам з жонкай Аленай — гэта яна атрымала траўмы. І Сяргей, і Алена каля 40 гадоў ходзяць у горы.

Павялічыць выяву

Алена і Сяргей Сірач

Цяпер Алена знаходзіцца ў бальніцы гарадка Месція, што побач з гарой Тэтнульдзі. Яе знайшлі ратавальнікі. Алена ішла ў звязцы з дзвюма іншымі жанчынамі. Яны загінулі.

«Яны вельмі стаміліся. Калі спускаліся, там было вузкае месца. Напэўна, адна з іх страціла раўнавагу.

Сёння раніцай выпадкова заўважылі ліхтарык — адна з жанчын свяціла ім з расколіны. Яна «пракацілася» па снезе і лёдзе прыблізна метраў 500. Пераломаў у яе нібыта не было — ногі і рукі цэлыя, размаўляла таксама нармальна», — распавялі ратавальнікі парталу tut.by.

Па словах ратавальнікаў, месца, дзе сарваліся турысткі, дастаткова небяспечнае. І ў гэтым годзе вельмі складаныя ўмовы надвор'я, шмат лёду, і турыстам даводзіцца шмат працаваць падчас уздыму і спуску.

NN.by

4
не для комментария,а для редакции. / адказаць
15.08.2019 / 15:41
cuique suum ( каждому своё)...
3
Pavieł Hančar / адказаць
15.08.2019 / 17:15
Даведаліся пра няшчасце падчас спуску з Казбека. Вельмі шкада дзяўчат, але, як сказаў мой сябра, сумныя гісторыі ў гарах заўжды пачынаюцца са словаў "і тады група раздзялілася". Ну і ўсіх жанчын у адну тройку ставіць... :(
4
M.O. / адказаць
16.08.2019 / 02:20
Считаю, что нужно вводить обязательные курсы для всех туристов. Вплоть до школьного курса: поведение в лесу, горах, при террактах, при пожарах и пр. 
Если мы конечно хотим чтобы люди были живыми. 
А если живые люди не нужны, пусть остаётся всё как есть.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30