Знайсці
14.08.2019 / 21:298РусŁacБел

6-гадовае дзіця памерла ў аўтамабілі хуткай па дарозе з Лунінца ў мінскі шпіталь

У Лунінцы высвятляюць прычыну смерці шасцігадовага дзіцяці, паведамляе Следчы камітэт.

Трагедыя здарылася 7 жніўня. У 15.20 у Лунінецкі РАУС паступіла паведамленне з цэнтральнай раённай бальніцы пра тое, што ва ўстанову аховы здароўя брыгада хуткай дапамогі даставіла малалетняга мясцовага жыхара. Высветлілася, што ў гэты дзень мужчына з шасцігадовым сынам прыехаў у госці да сваіх бацькоў. Хлопчык паскардзіўся на дрэннае самаадчуванне, бабуля дала яму лекі. Пасля гэтага дзіцяці стала горш. Для далейшага лячэння маленькага пацыента вырашылі перавесці ў мінскую бальніцу. Падчас транспарціроўкі хлопчык памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі.

Праводзіцца праверка, прычына смерці высвятляецца. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031