Знайсці
14.08.2019 / 20:223РусŁacБел

Ярмошына паабяцала, што да найбліжэйшых выбараў будзе стварацца безбар'ернае асяроддзе для інвалідаў

На маючых адбыцца ў Беларусі парламенцкіх выбарах будуць больш актыўна выкарыстоўвацца інфармацыйныя тэхналогіі і стварацца безбар'ернае асяроддзе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, піша «Мінск-навіны».

Паводле яе слоў, хутка стане даступнай мабільная праграма, з дапамогай якой можна будзе вызначыць месца размяшчэння выбарчага ўчастка і нумар выбарчай акругі.

— Гэта вялікая дапамога для зборшчыкаў подпісаў. Праграма дасць магчымасць не памыляцца ў межах выбарчых акруг, — адзначыла Ярмошына.

Асаблівая ўвага будзе нададзена забеспячэнню праў асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Выступы кандыдатаў у дэпутаты на тэлеканалах будуць суправаджацца субцітрамі для глухіх. На выбарчых участках створаць месцы для галасавання інвалідаў-калясачнікаў. Гэта будзе альбо больш шырокая кабіна, альбо асобнае месца з нізкім сталом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930