Знайсці
14.08.2019 / 19:227РусŁacБел

Разборкі таксістаў у Гродне: турыстка з Польшчы стала закладніцай сітуацыі

Канфлікт таксістаў адбыўся 6 жніўня ля аўтавакзала: так званым «бардзюршчыкам» не спадабалася, што на іх тэрыторыю прыехаў кіроўца «Яндэкса» і падабраў польскую турыстку па-за чаргой. Таксісты не далі праехаць кіроўцу і затрымалі яго з кліенткай на цэлую гадзіну, піша Hrodna.life.

Турыстка з Польшчы хацела даехаць з аўтавакзала да чыгуначнага і выбрала з усіх машын аўтамабіль Андрэя, які стаяў на стаянцы з іншымі аўтамабілямі. Але машыне не далі выехаць.

«Раней я кліента прывёз на аўтавакзал. Стаў на стаянку, дзе стаялі побач іншыя машыны таксі. Сядзеў і чакаў у мабільным дадатку іншых заказаў. У гэты момант пад’ехала польская маршрутка. Таксісты пачалі падыходзіць да людзей і прапаноўваць свае паслугі, я сядзеў у машыне і да мяне сама падышла турыстка. Спытала ці вольны, я сказаў «так». Таксісты пачалі ёй казаць, што ў іх ёсць свая машына і тут чарга. Жанчына сказала, што з імі ехаць не хоча, бо яны бяруць у некалькі разоў больш і выбрала мой аўтамабіль».

Андрэй дамовіўся з жанчынай і выйшаў з аўтамабіля, каб дапамагчы загрузіць яе чамадан у багажнік. Тым часам яго ўжо сталі абступаюць таксісты.

«Казалі, што гэта іх тэрыторыя. Яны заблакавалі мне праезд іншай машынай і пачалі свае правы качаць, казалі, што я не магу займацца паслугамі перавозкі. Гразіліся выклікаць транспартную інспекцыю. Я патэлефанаваў у міліцыю і ДАІ. Прыехалі ўсе. Каля гадзіны мы там разбіралася, турыстка ўвесь гэты час сядзела ў машыне і была ў шоку. Пасля я даведаўся, што яна прыехала да зубнога лекара, і да прыёму планавала па горадзе пагуляць, але ў выніку ёй прыйшлося стаць сведкам мясцовага канфлікту. Міліцыі ўдалося ўрэгуляваць канфлікт і ніхто не пісаў заяву. Турыстку я ў выніку завёз бясплатна на чыгуначны вакзал і папрасіў прабачэння за сітуацыю. У той момант за мной ехалі і сачылі транспартнікі. Як толькі турыстка выйшла, яны падышлі да яе і спыталі: ці давала яна мне грошы. Яна сказала, што не. Але транспартнікі ўсё роўна знайшлі з-за чаго скласці на мяне пратакол».

У машыне турыстка распавяла Андрэю, што ў Гродна ездзіць ўжо год і ніколі не карыстаецца паслугамі «бардзюршчыкаў». Выбіраць машыну хоча сама.

«Я разумею, што гэтыя таксісты там працуюць, але кліента я ў іх не забіраў і турыстка сама да мяне падышла. Больш за ўсё мяне абурыла, як нахабна яны сябе паводзяць. Па-адным яны не размаўляюць, адразу налятаюць бандай. Бязладдзе поўнае».

Руслан Кулевіч, Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера