Даслаць навіну
Знайсці
14.08.2019 / 18:57 40

У кіеўскай краме разгарэўся моўны скандал з удзелам беларуса

У адной з алкагольных крам Кіева прадавец-беларус адмовіўся абслугоўваць пакупнікоў на ўкраінскай мове. Ён заявіў, што не ведае пра існаванне новага закона аб ўкраінскай мове, а таксама прыкрыўся дазволам дырэктара камунікаваць па-руску. Пра гэты інцыдэнт напісала на сваёй старонцы ў Facebook украінская пісьменніца, змагарка за ўкраінскую мову Ларыса Ніцой. Паводле яе слоў, канфлікт адбыўся ў краме гандлёвай сеткі Beer Market.

Павялічыць выяву

«Піўная крама Beer Market. Жнівень 2019 года. Амаль месяц, як уступіў у дзеянне закон аб мове 5670-д [Закон аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай — заўв.Рэд.]. Выпадак першы. Пакупнік:

— Чаму вы мяне абслугоўваеце на рускай? Я не рускі, я ўкраінец.

Прадавец:

— Таму што я беларус.

— Вы прыехалі ва Украіну мяне абслугоўваць, — кажа пакупнік, — а не я вас. Абслугоўвайце мяне на маёй мове.

— Я нічога не парушаю.

— Ды не, парушаеце. Уступіў у дзеянне закон аб мове.

— Не ведаю такога закона, — кажа прадавец, усміхаючыся. — Магу вам працытаваць Канстытуцыю, там напісана іншае.

— Давайце, цытуйце, — кажа пакупнік. — Пачнеце з 10 артыкула або 53?

Прадавец лупіць вочы. На гэтым дыскусія спыняецца. Усе разыходзяцца», — цытуе дыялог Ніцой.

Яна адзначыла, што праз некалькі дзён у гэтай жа краме сітуацыя паўтарылася з ужо новымі кліентамі. Прадавец зноў адмовіў ім у камунікацыі па-ўкраінску.

«Маладая пара:

— Чаму вы нас абслугоўваеце на рускай?

— Я беларус.

— Вы колькі гадоў жывяце ва Украіне?

— Два.

— Вы ўжо даўно маглі вывучыць мову, нічога не ведаем, абслугоўвайце нас па-ўкраінску. Вы што, не ведаеце, што ў нас ёсць закон?

— Адчапіцеся са сваім законам, мне гаспадар крамы дазволіў абслугоўваць кліентаў на рускай», — працытавала зноў прадаўца пісьменніца.

Ніцой адзначыла, што нават калі пакупнікі выклікалі б паліцыю, парушальніку закона нічога б не было. Паколькі падчас пераходнага перыяду пасля ўступлення закона ў сілу штрафы забароненыя.

NN.by

1
Aharouskaja / адказаць
16.08.2019 / 03:56
Можете мне не верить, но пользователь Черная Русь - стопроцентный тролль! Дадада, сограждане, а вы на него еще и ведетесь. И не стыдно ли, а? Не школота же.
4
Железный Дровосек / адказаць
16.08.2019 / 15:20
Гражданин России —русские люди живут в Киеве,причём с летописных времён.Любезный,называй вещи своими именами,вы живете в московии,значит либо московиты,либо —привычнее—мос.али,мокшане,не надо примазываться киевской Руси,никакого отношения вы к ней не имеете,для вас и они,и мы —культурно чуждые народы,и вы все время своей агрессивностью и чванливостью это доказываете,и ,кстати,ты сам только что это сделал.А,да,лови —никакой нормальный славянин мос-алем себя не назовёт, «русский»ты наш.
1
алесь менски / адказаць
16.08.2019 / 16:21
пусть не позорит нацию
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31