Даслаць навіну
Знайсці
14.08.2019 / 18:26 5

Меркель: ЕС павінен сачыць, каб БелАЭС адпавядала стандартам бяспекі

Еўрасаюз павінен назіраць, каб БелАЭС, што будуецца ў Астраўцы, недалёка ад літоўскай мяжы, адпавядала стандартам бяспекі, сказала канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, піша Delfi.

Павялічыць выяву

Фота Надзеі Бужан.

«Нямеччына падтрымлівае Літву, каб выконваліся больш высокія крытэрыі бяспекі. ЕС павінен сачыць, каб гэтая станцыя ў Астраўцы адпавядала ўсім стандартам бяспекі і не з'яўлялася пагрозай», — сказала канцлер Нямеччыны на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай у Берліне.

БелАЭС будуецца ў Астраўцы, за 50 кіламетраў ад Вільні і менш за 30 кіламетраў ад літоўскай мяжы.

Прэзідэнт Літвы Наўседа сказаў, што станцыя нібыта будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі, яе месца выбрана зыходзячы з геапалітычных, а не з эканамічных меркаванняў.

«Мы вельмі просім дапамогі нашых сяброў у ЕС у плане дасягнення таго, каб гэтая станцыя яшчэ да пачатку яе функцыянавання ператварыла ў жыццё ўсе стандарты бяспекі, якія неабходна», — сказаў кіраўнік Літвы.

3
Вашаимя / адказаць
15.08.2019 / 06:24
От полного непринятия станции до требования стандартов безопасности. Нормально. Покупать электричество точно будут.
0
Несцераў / адказаць
15.08.2019 / 11:00
Вось і сачыце, сачыльшчыкі, а лепш дайце правадыру дзенюх, каб там нічога не гакнула. 
0
maha / адказаць
15.08.2019 / 12:10
мы са станцыяй, як мартышка з гранатай - гэта вельмі страшна. хоць бы яна не адкрывалася
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31