Знайсці
14.08.2019 / 16:335РусŁacБел

Ярмошына не супраць ідэі забароны на выбарчых участках здымаць з любога месца

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына разглядае магчымасць на выбарах у Беларусі прымяніць ідэю расійскіх дэпутатаў, якія прапанавалі забараніць журналістам на выбарчых участках праводзіць фота- і відэаздымку з любога месца. І дазволіць здымаць толькі з таго месца, якое вызначыць старшыня камісіі, піша Tut.by.

Фота: Глеб Малафееў, Tut.by.

На прэс-канферэнцыі, адказваючы на ​​пытанне журналістаў пра тое, ці можна будзе весці стрымы з выбарчых участкаў, Лідзія Ярмошына адзначыла, што такая магчымасць у журналістаў будзе. У назіральнікаў — толькі з дазволу ўсіх членаў камісіі.

— Калі вы будзеце прысутнічаць як журналіст, як прадстаўнік СМІ, то такая магчымасць вам будзе дадзена. Што да ўмоў, у якіх вы будзеце знаходзіцца, то гэта будзе месца, якое вам вызначыць старшыня камісіі. Калі вы будзеце як назіральнік, то весці фота- і відэаздымкі вы можаце толькі са згоды ўсіх членаў камісіі, якія будуць знаходзіцца за сталом, — сказала Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК таксама адзначыла, што яе запрасілі да суседзяў назіраць у верасні за выбарамі ў маскоўскую думу. За мітынгамі, якія праходзяць у расійскай сталіцы, Ярмошына «збольшага сочыць», але каментаваць «палітычны крызіс» у суседзяў не гатовая.

— Гэта чыста палітычнае пытанне, каментаваць яго я не маю права, — заявіла кіраўніца ЦВК.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930