Знайсці
14.08.2019 / 15:43РусŁacБел

У «Вячэрнім квартале» ўпершыню пажартавалі з Зяленскага ВІДЭА

У Адэсе 13 жніўня адбыўся першы канцэрт «Квартала 95» без Уладзіміра Зяленскага, аднак з комікам Юрыем Вялікім, які грае на сцэне дзеючага прэзідэнта, паведамляе Украінская праўда.

Канцэрт адбыўся на Ваенна-марскім вакзале, ён будзе транслявацца ў Дзень незалежнасці 24 жніўня.

Падчас канцэрта жартавалі, у тым ліку з Уладзіміра Зяленскага і кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Багдана. У прыватнасці, артысты «Квартала» адзначылі, што Багдан апошнім часам увесь час нешта падказвае прэзідэнту.

Дасталося таксама Пятру Парашэнку, Юлія Цімашэнка і мэру Кіева Віталю Клічко.

«Я злётаў бы на Балі, там добра, кажуць», - кажа Яўген Кашавы ў ролі Клічко.

«Хлопцы, якія Мальдывы, якія Балі. Вы багатыя людзі, і вы можаце дазволіць сабе Адэсу», — жартуе Юрый Вялікі ў вобразе Зяленскага.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930