Знайсці
14.08.2019 / 14:531РусŁacБел

Ва Украіне дзяцей без прышчэпак не будуць прымаць у школы і садкі

Невакцынаваныя дзеці, акрамя тых, якія маюць супрацьпаказанні да вакцынацыі, не змогуць наведваць школу і дзіцячыя сады з іншымі вучнямі, паведаміла в.а. міністра аховы здароўя Украіны Уляна Супрун на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, паведамляе intefax.com.ua

Паводле яе слоў, патрабаванне пра абавязковую вакцынацыю замацавана законам і пацверджана рашэннем Вярхоўнага суда.

«Ва ўмовах калектыву невакцынаваныя дзеці могуць распаўсюджваць інфекцыю іншым. Артыкул 15 закона «Аб абароне насельніцтва ад інфекцыйных хвароб» прадугледжвае, што дзецям, якія не атрымалі прышчэпак па Нацыянальным календары, наведваць навучальныя ўстановы не дазваляецца», — сказала яна.

Міністр адукацыі і навукі Лілія Грыневіч дадала, што дзяржава ў любым выпадку прадаставіць дзіцяці доступ да адукацыі.

«Калі бацькі адмаўляюцца ад вакцынацыі, яны маюць права абраць альтэрнатыўную форму навучання, напрыклад, індывідуальную ці дыстанцыйную», - сказала яна.

Калі ў дзіцяці ёсць супрацьпаказанні да вакцынацыі, яму прадастаўляецца адпаведная даведка, а рашэнне аб допуску такога дзіцяці ва ўстановы адукацыі прымае камісія дактароў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера