Знайсці
14.08.2019 / 14:254РусŁacБел

Названы лаўрэаты дзяржаўнай Нацыянальнай літаратурнай прэміі — сярод пераможцаў пісьменнік пад псеўданімам Алег Пушкін

У творчым спаборніцтве за дзяржаўную Нацыянальную літаратурную прэмію ўдзельнічалі больш за 70 чалавек, паведамляюць арганізатары. Пра сёлетніх лаўрэатаў прэміі піша БелТА. 

Конкурс праводзіцца па сямі намінацыях: «Найлепшы твор (зборнік твораў) паэзіі», «Найлепшы твор прозы», «Найлепшы твор драматургіі», «Найлепшы твор публіцыстыкі» і г.д.

  • Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва — Уладзіміра Ягоўдзік (творы «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач», «Кветкі дзівасілу»)
  • Найлепшы твор прозы — кніга «Геній» Алега Пушкіна (сапраўднае імя Алег Ждан).
  • Найлепшы зборнік паэзіі — кніга «Сланечнік» Міколы Маляўкі. 
  • Найлепшым творам публіцыстыкі — гістарычнае эсэ Віктара Хурсіка «Vale!» пра лёс Магдалены Радзівіл.
  • Найлепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства —Святлана Калядка з «Літаратуразнаўчай тэорыяй паэтычнай эмоцыі.
  • Найлепшы дэбют — кніга «Сэрца Сакры» Станіславы Умец.
  • Найлепшы твор драматургіі — не прысуджалася.

Узнагароджванне пераможцаў конкурсу адбудзецца на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме 1 верасня.

Прэмія пераможцам складзе 2550 рублёў, а ў намінацыі «Дэбют» — 1225 рублёў.

Дзяржаўная Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Арганізатарамі з'яўляюцца міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі і праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031