Знайсці
14.08.2019 / 14:184РусŁacБел

«Яму махалі, крычалі»: у Маладзечне пад цягніком загінуў 14-гадовы хакеіст

Сёння раніцай у Маладзечне пасажырскі цягнік насмерць збіў 14-гадовага хлопчыка на чыгуначным пераходзе.

Трагедыя адбылася а 10-й гадзіне. Хлопчык пераязджаў чыгуначныя шляхі на ровары па пешаходным насціле. Ён прапусціў штадлер, але не заўважыў набліжэнне цягніка «Гродна — Мінск». Падлетак быў у слухаўках і трапіў пад цягнік, ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Высветлілася, што так трагічна абарвалася жыццё 14-гадовага выхаванца дзіцяча-юнацкай школы «Маладзечна 2018» Андрэя Міцкевіча.

У першынстве Беларусі сярод юнакоў 2005 года нараджэння Андрэй выступаў за каманду з роднага горада. Пра падрабязнасці здарэння Hockey.by распавёў трэнер ДЮСШ «Маладзечна-2018» Аляксандр Граковіч.

«Дзіця ехала раніцай на трэніроўку, а 10 гадзіне ў іх быў сняданак. Пераязджаў на ровары ў слухаўках чыгуначны пераезд, трапіў пад цягнік. Незразумела, як усё гэта адбылося — там месца такое, што ў два бакі ўсё праглядаецца, людзі махалі, крычалі … Вялікае гора. Трэніроўкі вось толькі-толькі ў нас пачаліся, літаральна тыдзень працую з гэтай камандай. Андрэй — фізічна дужы, добры хлопец, выдатна гуляў у абароне. Ходзім цяпер усё, рукі трасуцца, не разумеем, як такое магло здарыцца» … — распавёў трэнер.

Вячэрні матч «Дынама» з «Брэстам», старт якога намечаны на 19:00, пачнецца з хвіліны маўчання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930