Знайсці
14.08.2019 / 13:591РусŁacБел

У Скідзелі хлопец вырашыў пакатацца на даху аўтамабіля і зваліўся

Здарэнне адбылося 13 жніўня, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

23-гадовы хлопец пазнаёміўся з кампаніяй, яны сталі выпіваць. Праз дзве гадзіны адзін з новых сяброў вырашыў пакатацца на аўтамабілі, і наш 23-гадовы хлопец з яшчэ адным з кампаніі залезлі на дах аўто. У нейкі момант кіроўца рэзка пачаў рух і «пасажыр» з даху ўпаў. Далей аўтамабіль пачаў здаваць заднім ходам і праехаў па ступні таго ж чалавека.

Што адбывалася далей, хлопец памятае цьмяна. Толькі кажа, што ў нейкі момант ён апынуўся каля школы, адкуль на таксі адправіўся ў Гродна да сястры. Па прыездзе ён адчуў моцны боль у вобласці спіны і далей звярнуўся ў «хуткую дапамогу». Там яму паставілі дыягназ «гематома паяснічна-крастцовай вобласці і зрушэнне пазванкоў», пасля чаго шпіталізавалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930