Знайсці
14.08.2019 / 12:382РусŁacБел

Мінчанка крала прадукты і прадавала іх за паўцаны

Сталічныя аператыўнікі затрымалі раней судзімую гараджанку, якая скрала прадукты харчавання на суму каля 500 рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.

Дзеянні фігуранткі трапілі на камеру відэаназірання. Вывучыўшы запіс, аператыўнікі ўстанавілі, што невядомая жанчына ўвайшла ў краму, некаторы час вывучала тавары, а ў затым спакавала прадукты ў сваю сумку i сышла.

Выявіўшы нястачу, у міліцыю з заявай звярнуўся кіраўнік крамы. Праваахоўнікі па гарачых слядах затрымалі фігурантку. Раней зламысніца ўжо неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за дробны крадзеж і злачынствы маёмаснага характару.

Вядома, што скрадзеныя тавары жанчына прадала жыхарам раёна за паўцаны, а грошы траціла на асабістыя патрэбы. Жанчына змешчана пад варту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930