Знайсці
14.08.2019 / 12:0220РусŁacБел

Чацвёра 18-гадовых магілёўцаў прыйшлі ў краму па алкаголь абсалютна голыя. І сталі рабіць сэлфі ФОТА

Фота СК

Пра незвычайны выпадак піша СК.

Здарэнне адбылося ў ноч на 12 жніўня. Чацвёра 18-гадовых хлопцаў пілі. Калі спіртное скончылася, хлопцы сабраліся ў начную краму па дадатковы алкаголь. Прычым перад выхадам яны знялі штаны, пакінуўшы ў кватэры.

Па дарозе пашкодзілі люстэркі ў двух аўтамабілях, а таксама заміналі машынам, што праязджалі міма.

Потым яны знялі з сябе астатняе і голымі зайшлі ў краму. Прычым адзін з іх дэманстратыўна сеў на месца касіра, каб зрабіць фота для сацыяльнай сеткі. Усе дзеянні маладзёны здымалі на камеру мабільнага тэлефона.

Але па дарозе дахаты хлопцаў затрымала міліцыя.

Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.339 (злоснае хуліганства). Устаноўлена, што адзін з хлопцаў раней судзімы за рабаванне і незаконны абарот наркатычных сродкаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930