Знайсці
15.08.2019 / 10:2925РусŁacБел

Случак і Нагорная метадычна змяняюць дарожныя знакі на правільныя, па-беларуску

Актывісты кампаніі «Умовы для мовы» Ігар Случак і Аліна Нагорная распрацавалі прыклады зваротаў, якія можна дасылаць у арганізацыі, адказныя за замену дарожных знакаў.

«Усё пачалося з выказвання Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што мала хто на дарозе зразумее фразу: «Выконвайце хуткасны рэжым». Тады і вырашылі, што, наадварот, беларускім вуліцам патрэбныя беларускія назвы. Вывучылі заканадаўства, распрацавалі ўзоры зваротаў», — расказвае прадстаўніца кампаніі «Умовы для мовы» Аліна Нагорная.

Узоры зваротаў распрацаваныя і для тых выпадкаў, калі шыльда напісана на рускай мове, і для тых, калі ў назве па-беларуску ёсць памылка.

Пабачыць прыклады зваротаў і выбраць патрэбны можна тут: https://svaje.by/vykonvaj

«Ігар звярнуў увагу, што ў Баранавічах знак «Міліцыя» напісаны па-руску. Напісалі зварот — шыльду замянілі на прыгожую беларускамоўную. Тое самае было ў Гомелі. Таксама замянілі знакі рака Случ, вуліца Фабрыцыуса, вёска Гарадзішча», — кажа Аліна Нагорная.

Рэч у тым, што ў нарматыўных актах указваецца, як канкрэтна павінны выглядаць знакі — па-беларуску.

Было. 

Стала.

Цяпер, каб паставіць на паток замену дарожных знакаў, кампанія «Умовы для мовы» прапануе далучацца да яе як мага большай колькасці людзей.

«Зваротаў становіцца больш, гэта факт. Амаль штодзень нам у фэйсбуку людзі пішуць аб тым, што напісалі чарговы зварот. Каб яшчэ больш заахвоціць беларусаў клапаціцца пра беларускамоўнае асяроддзе, мы вырашылі разыгрываць сярод удзельнікаў кампаніі кнігі Уладзіміра Арлова. Як вынік, усе ў плюсе. І беларускай мовы стане на вуліцах больш, і рупліўцы з бонусам. Дарэчы, бліжэйшая майстэрня па зваротах будзе ў Бабруйску 20 жніўня», — дадала Аліна Нагорная.

Наталля Тур, фота з архіва Аліны Нагорнай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930