Вучаніца аўташколы ў Іванаўскім раёне скрала аўтамабіль, каб адпрацаваць навыкі кіравання
Фота Брэсцкай міліцыі
У Іванаўскім раёне 19-гадовая дзяўчына скрала аўтамабіль аднавяскоўца, распачата крымінальная справа, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.
У дзяжурную часць Іванаўскага РАУС звярнуўся жыхар вёскі Ляскавічы, які заявіў пра ўгон аўтамабіля «Аўдзі 100». Увечары ён пакінуў машыну ў двары, а раніцай пабачыў, што машына стаіць каля праезнай часткі.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што скрала машыну 19-гадовая аднавяскоўка.
Каля двух гадзін ночы ўвагу дзяўчыны прыцягнуў легкавік, што стаяў у двары. Вырашыўшы адпрацаваць навыкі кіравання (навучаецца ў аўташколе Кобрына), з дапамогай шрубоўкі адкрыла дзверы, завяла рухавік і паехала катацца. Раніцай паспрабавала вярнуць аўтамабіль на месца, але нешта пайшло не так, і ёй давялося кінуць машыну ўздоўж дарогі.
Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.214 (выкраданне транспартнага сродку), дзяўчына затрыманая. Ва УУС дадалі, што аналагічны выпадак згону адбыўся ў гэтай вёсцы і ў пачатку мая.