Знайсці
14.08.2019 / 09:05РусŁacБел

У Японіі праз спёку за тыдзень загінулі 23 чалавекі

У Японіі праз моцную спякоту на працягу тыдня загінулі 23 чалавекі, 12751 пацярпелы, паведамляе агенцтва Kyodo са спасылкай на дадзеныя Галоўнага пажарнага ўпраўлення краіны. Статыстыка збіралася пачынаючы з 5 жніўня.

Смерці зарэгістравалі ў 20 прэфектурах Японіі. Токіа лідзіруе па колькасці шпіталізаваных (1465 чалавек). У горадзе Сайтама ў бальніцы трапілі 977 чалавек, а ў Осацы — 897.

Адзначаецца, што ў бальніцы ўжо другі тыдзень запар дастаўляюць тысячы чалавек. З 29 ліпеня па 4 жніўня былі шпіталізаваны больш за 18 тысяч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера