Знайсці
14.08.2019 / 07:50РусŁacБел

Сёння пройдзе Суперкубак УЕФА. Упершыню матч такога ўзроўню будзе судзіць жанчына

Стэфані судзіла матчы чэмпіяната Францыі

Сёння ў Стамбуле пройдзе матч на Суперкубак УЕФА. На стадыёне «Бешыкташ Парк» згуляюць «Ліверпуль» і «Чэлсі». Пачатак у 22:00.

«Ліверпуль» выйграў Лігу чэмпіёнаў, «Чэлсі» перамог у Лізе Еўропы.

Увага да матчаў Суперкубка не надта вялікая, але гэты паядынак цікавы тым, што ўпершыню гульню такога ўзроўню будзе судзіць жанчына. Гэта францужанка Стэфані Фрапар.

У мінулым месяцы Стэфані была галоўным арбітрам фінала жаночага чэмпіянату свету, у якім зборная ЗША абыграла Нідэрланды. Дапамагалі ёй Мануэла Нікалазі і Мішэль О`Ніл, якія стануць часткай каманды суддзяў і на матч за Суперкубак УЕФА. Месца чацвёртага арбітра зойме Чунейт Чакыр.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера