Знайсці
14.08.2019 / 07:371РусŁacБел

Пагрозы Трампа прынеслі Гватэмале мільярд даляраў

Пагроза прэзідэнта ЗША Дональда Трампа рэзка падняць камісію і тарыфы за пераводы грошай у Гватэмалу прынесла рэспубліцы амаль мільярд даляраў, што стала другім месячным вынікам у гісторыі, паведамляе Bloomberg.

Мігранты з Гватэмалы пачалі больш актыўна слаць дадому грошы, хоць гаспадар Белага дома не назваў ні тэрміны ўвядзення санкцый, ні іншых дэталяў. Кіраўнік цэнтрабанка рэспублікі Серхіа Рэсінас адзначыў, што словы Трампа прынеслі яго краіне карысць, прынамсі, на дадзены момант. Ён дадаў, што сваю ролю ў станоўчай дынаміцы адыграла і зніжэнне беспрацоўя ў ЗША.

Аб'ём пераводаў у мінулым ліпені вырас на 15,8 адсотка ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года і дасягнуў 948 мільёнаў даляраў. Пасля гэтага ў Гватэмале перагледзелі прагнозы па грашовых пераводах на 2019 год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930