Знайсці
13.08.2019 / 20:32РусŁacБел

ЗША адклалі ўвядзенне новых пошлін на кітайскія тавары да снежня

ЗША адклалі ўвядзенне дадатковых пошлін на некаторыя тавары з Кітая.

Гаворка ідзе пра падвышэнне тарыфаў на 10% на тавары коштам $300 млрд, якое адбудзецца 1 верасня. На некаторыя з іх увядзенне пошліны было адкладзена да 15 снежня. Акрамя таго, некалькі першапачаткова прапанаваных тавараў не трапяць пад дзеянне пошлін.

Цяпер з 1 верасня набудуць моц пошліны на мясную і малочную прадукцыю, у тым ліку сыры, гародніну, садавіну, арэхі, каву, шакалад, алкаголь, адзенне і шэраг іншых тавараў, а з 15 снежня — на смартфоны, ноўтбукі, планшэты, гульнявыя кансолі, маніторы, а таксама некаторыя прадметы адзення і абутку.

Аб увядзеннi новых пошлін прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў пасля перамоў з Кітаем 1 жніўня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930