Знайсці
13.08.2019 / 20:192РусŁacБел

Прэзідэнт Літвы заявіў, што не бачыць падстаў для перамоў з Пуціным

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, які заняў пасаду месяц таму, заявіў, што не бачыць падстаў для перамоў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Пра што можна было б цяпер гаварыць са спадаром прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным? Пакуль у нас такая сітуацыя ва Украіне, пакуль у нас працягваецца эскалацыя напружанасці ва ўсім рэгіёне, прамаўляць проста дыпламатычныя, прыемныя слоўцы я падстаў не бачу, а галоўнае — у мяне няма на гэта маральнага права», — заявіў ён LRT.

Ён адзначыў, што Літва ўсведамляе рэальную небяспеку і рызыкі, бо знаходзіцца побач з Расіяй, тады як Еўрасаюз у плане стаўлення да Расіі расколаты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930