Даслаць навіну
Знайсці
1
Пятрок / адказаць
13.08.2019 / 20:53
63 гады мінула, а што змянілася? Пачатак і сярэдзіна 50-х, у параўнанні з цяперашнім часам, былі "росквітам" беларускай мовы.Сельскія і раенныя школы ў большасці былі беларускамоўнымі, ўсе падручнікі па ўсіх прадметах без выключэння выдаваліся на беларускай мове.Асобна, з чацьвертага класа, вывучаліся "Русский язык" і "Русская литература".Відаць, "зверху" ўжо ў той час Якуб Колас бачыў будучае беларускай мовы і сучасныя вынікі.
3
Ігар х / адказаць
13.08.2019 / 21:20
Мінула 63 гады, а быццам бы напісана учора. Выбітная постаць, прыклад для сумленных беларусаў. Ня варта сароміцца быць беларусам.
1
Палескі партызан / адказаць
13.08.2019 / 21:40
Адзін з найлепшых твораў класіка. Напэўна, пісьмо ўсё ж не засталося без водгуку, і "Сьвіран" ды "Кузьню" замянілі на нешта более общепонятное.
1
алесь менски / адказаць
13.08.2019 / 22:21
і стала толькі горш. Зусім згубілі мову.
6
Алег С. / адказаць
13.08.2019 / 22:36
Наіўны мужык. Глушыць беларускую мову - свядомая палітыка прарасейскай улады, як камуністычнай, так і лукашэнкаўскай.
1
Сяржук Вінаградаў / адказаць
14.08.2019 / 00:28
"... нездаровыя з’явішчы, у выніку якіх значная колькасць партыйнай і савецкай інтэлігенцыі рэспублікі была бязвінна рэпрэсіравана. Дык вось, баючыся быць пакаранымі безь віны, людзі пакідалі гаварыць па-беларуску". Каштоўнае выказваньне сучасьніка тых змрочных часоў, які, з аднаго боку, засьведчвае перасьлед невінаватых, і, з другога боку, пацьвярджае, што заняпад нацыянальнае мовы ў Беларусі мае рэпрэсіўны характар. Вось жа ўлада, якая лічыць сябе пераемніцай Савецкае, мусіць афіцыйна рэабілітаваць беларускую мову.
8
Бел. / адказаць
14.08.2019 / 11:47
Алег С., я б узялася судзиць, што крывадушны.. бо добра велау-адкуль праказа йдзе, палиткарэктнасьць.. и ниц не зьмянилася за дзесяцигодзьдзи и таму стала ни лепш.. тольки Зянон выратаваць можа наш варты годны суверэн ) астатняе-пусташ.. тольки зянонауцам ни трэ адным этничным нацыянализмам узбройвацца-прыамбулв, але я б звярнула увагу на неалиберализм, трэ адчуваць плыни час будучыни ;))
0
Жвір / адказаць
14.08.2019 / 13:00
Nia vieru, što paet nie razumieū, što mienavita partyja i jejny ЦК, i josc` taja sila, jakaja metaskiravana i pasliadoūna vyvodzila bielaruskuju movu z abichodu,.. a sam jon dlia toj partyi - nichto i klič nijaki... Hety list nasamreč nia partyi byū adrasavany, a bielarusam, žycharam bielarusi, z nadziejaj, što jon budzie apublikavany... Na partyju spadzievu Kolas miec` nia moh... A ci byū jon apublikavany ???
0
алесь менски / адказаць
14.08.2019 / 13:09
зараз бы Колас крыўдаваў, яшчэ больш
0
Slawek / адказаць
15.08.2019 / 01:05
Дзякуй, рэдакцыя.
0
reis / адказаць
17.08.2019 / 13:51
змянілася тое, што прыгожаю беларускай мовай гавораць 90 гадовыя бабулі, а у часы Коласа: ..Прыслухайцеся да жыхароў гарадскіх ускраін і рабочых пасёлкаў, да калгаснікаў: у іх вуснах гучыць чыстая, прыгожая беларуская мова... Зараз ускраіны гавораць рускай трасянкай. На жаль, калі адыдуць бабулі застанецца штучная літаратурная беларуская мова, якая адрозніваецца ад прыгожай, натуральнай
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера