Знайсці
14.08.2019 / 10:11РусŁacБел

Пяць расійскіх цяжкаатлетаў адхілілі праз падазрэнні ва ўжыванні допінгу

Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) прыняла рашэнне адхіліць пяцярых расійскіх цяжкаатлетаў праз падазрэнні ва ўжыванні забароненых рэчываў.

Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта IWF, пад такія санкцыі патрапілі Руслан Албегаў, Давід Беджанян, Алег Чэн, Ягор Клімонаў і Цім Турыеў.

Адзначаецца, што гэта першы падобны выпадак, калі спартсменаў адхіляюць ад выступаў пасля звестак маскоўскай лабараторыі, якія былі перададзеныя Сусветнаму антыдопінгаваму агенцтва (WADA).

«IWF шкадуе аб гэтых дадатковых выпадках прымянення допінгу ў нашым спорце, якія адбыліся некалькі гадоў таму.

Аднак, мы можам быць задаволеныя тым, што IWF яшчэ раз прадэманстравала рашучасць абараняць чысты спорт і прасоўваць чыстых спартсменаў. Мы не вагаліся ў прыняцці правільных рашэнняў», — цытуе словы прэзідэнт IWF Тамаша Аяна афіцыйны сайт арганізацыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930