Знайсці
13.08.2019 / 18:121РусŁacБел

Апошнія ў Еўропе: толькі ў Беларусі на вокнах турмаў ставяць металічныя жалюзі, якія пакідаюць камеры без дзённага святла

Іх называюць «вейкі». Выявілася, што ва ўсёй Еўропе іх выкарыстоўваюць толькі ў Беларусі. Нават у суседніх Расіі і Украіне яны даўно па-за законам.

Турэмная адміністрацыя называе іх «металічнымі жалюзі»: гэта металічныя палоскі шырынёй 5—6 сантыметраў, прывараныя да кратаў з надворнага боку акна пад вуглом 45 градусаў. Яны не прапускаюць сонечнага святла і прызнаныя антыгуманным сродкам. Паўзмрок, знаходжанне пры кругласутачным электрычным асвятленні прыводзіць да страты вязнямі зроку.

У магілёўскіх СІЗА і турме «вейкі» выкарыстоўваюцца вось ужо 40 гадоў, з 1979 года, калі былі пабудаваныя гэтыя будынкі. Магілёўскія праваабаронцы мяркуюць, што «металічныя жалюзі» парушаюць і беларускае заканадаўства.

У магілёўскай турме №4 ні разу не праводзіліся замеры натуральнага асвятлення. Гэта значыць, тут не выконваюцца Санітарныя нормы і правілы, гігіенічныя нарматывы па асвятленні камер, якія зацвердзіла беларускае Міністэрства аховы здароўя.

Праваабаронцы асобна адзначаюць, што ў СІЗА сядзяць грамадзяне, юрыдычна невінаватыя да рашэння суда, і існуе верагоднасць іх апраўдання. Але іх здароўю ужо цяпер наносіцца шкода. Праваабаронцы паведамілі пра свае высновы пракурору Магілёўскай вобласці.

Праваабаронца Аляксандр Буракоў на сайце mspring.online так апісаў вынік калектыўнай перапіскі: «Наша скарга пракурору была адпраўлена ў санітарную службу ДВП, куды мы ўжо звярталіся. Туды ж пераслаў наш зварот з патрабаваннем выконваць закон і начальнік занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Гэта значыць, усе дзяржаўныя службы здаюцца перад турэмшчыкамі, а тыя толькі дасылаюць адпіскі, бо не маюць паўнамоцтваў што-небудзь мяняць».

Таму праваабаронцы вырашылі дамагацца паляпшэння ўмоў утрымання ў турмах на агульнадзяржаўным узроўні.

Буракоў мяркуе, што падобныя праблемы характэрныя для ўсіх беларускіх турмаў і СІЗА.

Усяго такіх устаноў у сістэме ДВП дзевяць: тры турмы — у Магілёве, Гродне і Жодзіна; і шэсць СІЗА — у Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Баранавічах і Оршы. У іх утрымліваецца больш за 6 тысяч чалавек, і ўсе гэтыя людзі сядзяць у камерах з пастаянным штучным асвятленнем. Праваабаронцы мяркуюць, што такія ўмовы ўтрымання можна смела прыраўняць да катаванняў.

Праваабаронцы запатрабавалі правесці праверку ўмоў і ўзроўню натуральнага асвятлення ў турмах. У якасці тэрміновай меры яны патрабуюць абавязаць кіраўніцтва ПУ «Турма №4» выдаліць з вокнаў жалезныя жалюзі і замяніць іх на простыя краты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера