Знайсці
14.08.2019 / 09:423РусŁacБел

«Нехта выкінуў гэтых кацянят на дарогу. Трох уладкавалі, яшчэ двум трэба гаспадары»

«Едзем мы на Блакітныя азёры. Цудоўнае надвор'е, неверагодна прыгожыя краявіды, настрой адпаведна падвышаны. Раптам бачым — наўпрост пад колы кідаюцца кацяняты. Хтосьці выкінуў проста пасярод дарогі, — піша чытачка «Нашай Нівы» Алеся Чонг. — Не маглі праехаць, спыняемся. Пяцёра месячных коцікаў ляцяць да нас. Цудоўныя, усе розныя, чысценькія і хатнія. Бяром усіх. Тусім іх пару дзён на хутары, вяртаемся ў Мінск і прабуем уладкаваць. Коцікі — проста шчасце. Ходзяць куды трэба, гуляюцца і ласцяцца, ды мурчаць як трактары. Дваіх забралі, аднаго пакіну сабе, засталося знайсці добрых гаспадароў яшчэ рудзенькаму хлопчыку і трыкалорцы дзяўчынцы.

Калі ласка, знайдзіцеся тыя, хто будзе коцікаў любіць і цешыцца з іх!» — просіць чытачка.

Тэлефоны: (029) 582 91 06 і (044) 531 64 03.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930